
Шосты Летнік Разнастайнасці — дэдлайн 28 ліпеня
11/06/2025
Праваабарончая ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” (J4T) запрашае на Летнік Разнастайнасці! Шосты год мы арганізоўваем афлайн-магчымасць даведацца больш пра правы чалавека, ксенафобію і недыскрымінацыю. Гэтым разам Летнік адбудзецца 28 жніўня – 1 верасня 2025 бліз Варшавы, Польшча.
Для каго Летнік?
Місія J4T – спрыяць культуры талерантнасці ды інклюзіі ў беларускім грамадстве праз мову і камунікацыю. Таму на летнік мы запрашаем тых, хто працуе ў галіне распаўсюда інфармацыі: журналіст:ы ды рэдактар:кі, блогер:ы ды інфлюэнсер:кі вядоўц:ы шоў ды падкастаў, пісьменніцы ды пісьменнікі. Таксама запрашаем да ўдзелу квір-актывістак ды актывістаў 
Чым будзем займацца?
Нас чакаюць 4 насычаныя дні нефармальнай адукацыі, цікавыя фарматы, інтэрактыў і актыўны ўдзел. У цябе будзе магчымасць:
- паглыбіцца ў тэму правоў чалавека на базавым узроўні
- даведацца больш пра тэмы ксенафобіі, талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў, стану ўразлівых групаў у грамадстве
- навучыцца бачыць праявы стыгматызацыі і дыскрымінацы ды даведацца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай, пісьменніцкай ды актывісцкай дзейнасці
Падача заявак
Колькасць месцаў абмежавана.Для ўдзела ў конкурсе запоўні гэтую форму да 28 ліпеня 2025 года ўключна.
Сярод іншага, у форме мы просім цябе пакінуць кантакты прадстаўні:ц беларускіх медыа- і НДА, якія могуць цябе верыфікаваць.
Падчас Летніка мы забяспечваем харчаванне, пражыванне у двухмесных нумарах, выдаткі на транcпарт да Варшавы. Адабраныя ўдзельні:цы бяруць на сябе выдаткі на страхоўку на тэрыторыі Польшчы падчас знаходжання на Летніку. Дакладнае месца правядзення мы паведамім адабраным удзельні:цам.
Пра вынікі адбора мы паведамім па пакінутых табой кантактах 4 жніўня. Калі ў цябе засталіся пытанні — пішы нам на event@j4t.info




