Распрацоўка палітыкі асвятлення адчувальных тэм у медыя

Распрацоўка палітыкі асвятлення адчувальных тэм у медыя

У межах гэтага трэнінгу ўдзельнікі пазнаёмяцца з інструментамі і падыходамі, якія дазваляюць ствараць інклюзіўныя, этычна збалансаваныя і адказныя медыяпрактыкі. Асаблівая ўвага будзе нададзена працы з тэмамі, што датычацца ЛГБТК-супольнасці Беларусі, улічваючы як інфармацыйны, так і чалавечы кантэкст.

Удзельнікі навучацца разумець асноўныя прынцыпы інклюзіўнай журналістыкі, у тым ліку мову, якая не дыскрымінуе і адлюстроўвае павагу да гендарнай і сэксуальнай разнастайнасці; Вызначаць, якія тэмы могуць быць адчувальнымі або патэнцыйна траўматычнымі, і як з імі працаваць — з павагай да герояў і чытачоў; Ствараць уніфікаваныя рэдакцыйныя палітыкі, што дапамагаюць камандзе медыя прымаць узважаныя рашэнні ў складаных сітуацыях; Аналізаваць канкрэтныя кейсы (у т.л. у беларускім кантэксце), каб набыць практычныя навыкі і ўпэўненасць у працы з уразлівымі групамі.