GPress.info
GPress.info

– найстарэйшае беларускае ЛГБТК+ медыа, заснаванае ў 2012 годзе групай ЛГБТК-журналістаў, часткай каманды Журналісты за талерантнасць. За гады працы GPress стала надзейнай крыніцай інфармацыі, пляцоўкай для абмену досведам і голасам квір-супольнасці, які гучыць у Беларусі і па-за яе межамі.

Сёння GPress — гэта мультыплатформеннае СМІ, якое актыўна працуе ў YouTube, Instagram, Telegram, TikTok і акумулюе матэрыялы на сайце GPress.info. Сумарная штомесячная аўдыторыя праекта перавышае 40 000 карыстальнікаў.

Наша місія

  • Аб’яднанне супольнасці. GPress стварае бяспечную прастору для зносін, падтрымкі і салідарнасці беларускага ЛГБТК+ супольніцтва, якое знаходзіцца ў краіне і эміграцыі.
  • Псіхалагічная і інфармацыйная дапамога. Кіруючыся прынцыпамі журналістыкі рашэнняў, мы дапамагаем чытачам спраўляцца з трывожнасцю, арыентавацца ў складаным сацыяльным і палітычным асяроддзі, прымаць усвядомленыя рашэнні.
  • Змена грамадскай думкі. Звяртаючыся да больш шырокай аўдыторыі, мы разбураем стэрэатыпы пра ЛГБТК-супольнасць, садзейнічаем развіццю інклюзіі і прасоўванню роўных правоў.