– гэта электронны дапаможнік-даведнік, які збірае актуальныя веды пра тое, як гаварыць і пісаць пра розных людзей. Праект абнаўляецца праваабарончай арганізацыяй Журналісты за талерантнасць пад кіраўніцтвам сурадактараў Алега Ражкова і Марыны Загорскай.
Для каго «Медыярашальнік»
Ён будзе карысны медыясупрацоўнікам і інфлюэнсарам, SMM-менеджарам і іншым людзям, якія імкнуцца павышаць свае веды пра карэктную рэпрэзентацыю розных груп грамадства.
Раздзел Карткі дапаможа даведацца больш пра правілы, якія неабходна ўлічваць пры напісанні матэрыялаў пра ўразлівыя групы, і пазбягаць у тэкстах стэрэатыпаў і мовы варожасці. Віктарыны па кожнай тэме дазваляюць замацаваць гэтыя веды. У Бібліятэцы мы сабралі дадатковыя матэрыялы, якія дазваляюць лепш арыентавацца ў тэме. Сярод Лепшых публікацый — артыкулы беларускіх і замежных медыя, напісаныя згодна з прафесійнымі і этычнымі стандартамі. У нашым Медыязале — падборка цікавых і карысных відэа і фільмаў.
Нашы партнёры
Матэрыялы Медыярашальніка падрыхтаваныя ў цесным узаемадзеянні з экспертамі такіх арганізацый і ініцыятыўных груп, як Human Constanta, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Пазітыўны рух, Яе правы (Цэнтр прасоўвання правоў жанчын), Імя жыцця (Цэнтр падтрымкі анкалагічных пацыентаў), Ідэнтычнасць і права, Romaintegration, Прадстаўніцтва ААН у Беларусі, Швейцарскі Чырвоны Крыж і TG House — з улікам іх тэрміналогіі і падыходаў да асвятлення канкрэтных тэм.



