Брашура «Талерантная журналістыка»

Брашура «Талерантная журналістыка»

Брашура абагульняе ідэі і разважанні экспертаў — членаў журы Міжнароднага конкурсу публікацый пра талерантнасць, аформленыя ў выглядзе парадаў, і запрашае чытачоў разам з аўтарамі паразважаць над прынцыпамі сацыяльна адказнай журналістыкі.

Брашуру падрыхтавала Усходне-Еўрапейская Сетка грамадскіх міротворчых арганізацый (East Europe GPPAC Network). Сярод экспертаў, чые ідэі леглі ў аснову гэтай брашуры, былі таксама прадстаўнікі арганізацыі «Журналісты за талерантнасць».

У 2010 годзе ВЕСАМА ўпершыню правяла Міжнародны конкурс імя Юрыя Атамана на лепшую публікацыю пра талерантнасць, інтэграцыю, узаемапавагу і ўзаемаразуменне. Вопыт некалькіх гадоў паказаў, што падрыхтоўка такіх матэрыялаў для журналістаў — справа няпростая. Нават прафесіяналам часта бракуе ведаў пра прынцыпы стварэння карэктных матэрыялаў. Этычнай максімы «не нашкодзь» дастаткова толькі на першым этапе. Але, сутыкаючыся з канкрэтнымі сітуацыямі, журналіст задаецца пытаннем: як менавіта не нашкодзіць пры падрыхтоўцы матэрыялу пра этнічную тэматыку, праблемы людзей з інваліднасцю ці пра ЛГБТК? Гэтыя навыкі даводзіцца асвойваць на практыцы.

Брашура «Талерантная журналістыка» накіравана на тое, каб дапамагчы ўсім, хто імкнецца развіваць сваё майстэрства і прафесіяналізм.

Версія для спампоўкі даступная на рускай мове.