«Стерэатыпы пра ЛГБТ-людзей у СМІ Беларусі»

«Стерэатыпы пра ЛГБТ-людзей у СМІ Беларусі»

Усім людзям уласціва ствараць класіфікацыі іншых людзей і падзеяў, каб атрымаць зразумелую структуру свайго асяроддзя. Катэгарызацыя можа адбывацца паводле розных крытэрыяў — па поле, расе, нацыянальнасці, сэксуальнай арыентацыі, сацыяльным статусе і г.д. Такое ўмоўнае і спрошчанае ўяўленне пра іншых людзей становіцца прычынай узнікнення стэрэатыпаў. Калі хтосьці ўступае ў кантакт, кіруючыся стэрэатыпамі, ён загадзя мяркуе, чаго можна чакаць ад людзей, якія належаць да той ці іншай групы. Прычына ўсеабдымнай прыроды стэрэатыпаў у тым, што людзі маюць псіхалагічную патрэбу класіфікаваць сацыяльныя аб’екты. Рэальны свет занадта вялікі, складаны і зменлівы, каб яго можна было ўспрымаць непасрэдна. Людзі пастаянна перагружаныя інфармацыяй, сутыкаюцца з тонкасцямі, адрозненнямі, выпадковасцямі і складанымі камбінацыямі свайго асяроддзя. Каб спраўляцца з гэтым, яны рэканструююць свет у больш простую мадэль, што і прыводзіць да стварэння стэрэатыпаў.

Аднак у стэрэатыпаў ёсць істотныя недахопы. Па-першае, за імі губляюцца індывідуальныя характарыстыкі людзей, якія належаць да той ці іншай групы, бо стэрэатыпізацыя мяркуе, што ўсе члены групы маюць аднолькавыя рысы. Па-другое, стэрэатыпы паўтараюць і ўзмацняюць пэўныя перакананні да таго часу, пакуль людзі не пачынаюць успрымаць іх як праўду. Па-трэцяе, яны заснаваныя на паўпраўдзе і скажэннях: змяшчаючы ў сабе рэальныя характарыстыкі групы, яны адначасова спрошчваюць і скажаюць рэчаіснасць, ствараючы няпоўнае ўяўленне пра людзей, з якімі мы ўзаемадзейнічаем.

У гэтай брашуры мы сабралі як стэрэатыпныя, так і прыкладныя публікацыі пра ЛГБТ-людзей і дапоўнілі іх уласнымі рэкамендацыямі.